У доме па адрасе Кальцова 23 здарыўся выбух.

Відавочцы паведамляюць пра тое, што выбухам пашкоджаны пад'езд.

Працуе міліцыя і хуткія.

МНС паведамляе, што адкрытым полымем гарыць кватэра на першым паверсе. Паводле папярэдняй інфармацыі, атрымалі траўмы тры чалавекі.

У МНС паведамілі, што па стане на 20:47 пажар ліквідаваны.

Пяць чалавек выратаваны работнікамі МНС з пад'езду, дзе гарэла кватэра, тры чалавекі эвакуіраваны з суседняга. Паводле папярэдняй інфармацыі, пажар пачаўся пасля ўспышкі бытавога газу.

Каля месца здарэння сабраліся мясцовыя жыхары. Каля дома было заўважана 5 машын хуткай дапамогі і каля 15 пажарных аўтамабіляў.

Унутры кватэры, дзе адбыўся пажар, ратавальнікі знайшлі самагонны апарат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0