Адшукваюцца 59-гадовы Уладзімір Кочатаў, яго 37-гадовая жонка і іх дзеці, хлопчыкі 6 і 3 гадоў, паведамляе сталічная міліцыя.

«5 чэрвеня ў 11.40 сям'я расіянаў на аўтамабілі «Лада» (нумар Т734ТН-178) выехала з гасцініцы па вуліцы Старажоўскай у невядомым кірунку. Трывогу забілі сваякі ў РФ, з якімі зніклыя перасталі выходзіць на сувязь», — гаворыцца ў паведамленні.

Мужчыну на выгляд 60 гадоў, целасклад — мажны, рост 180-185, валасы цёмныя, кароткія. Жанчыне на выгляд 40-45 гадоў, рост 170-175, валасы сярэдняй даўжыні. Пры зніклых была белая дзіцячая калыска з чорнай ручкай.

Аб месцазнаходжанні праваахоўнікі просяць паведаміць у Цэнтральнае РУУС г. Мінска па тэлефонах +375 17 288-02-02, +375 29 883-91-10 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0