Прыгавор за некалькі злачынстваў адразу 35-гадоваму жыхару Вілейшчыны абвясцілі сёння, 15 чэрвеня, паведамляе «Рэгіянальная газета».

У судзе разглядалі два эпізоды. Першы здарыўся 26 студзеня. Прайшло менш за месяц пасля таго, як мужчына вярнуўся з турмы. З суседам яны выпівалі, а потым фігурант пайшоў дамоў. Прыгадаў, што нядаўна сусед купіў мотаблок. Фігурант узяў лом, пашкодзіў дзвярную каробку і замок і трапіў у гараж. Адчапіў прычэп ад мотаблока, але не змог запусціць рухавік. А каціць мотаблок праз алкагольнае ап’яненне мужчына не змог. У выніку атрымалася толькі спроба здзейсніць крадзеж.

Другі эпізод здарыўся 28 лютага тут жа, на Вілейшчыне. Фігурант разам з пацярпелай і сваім знаёмым выпівалі. Знаёмы пайшоў спаць у іншы пакой. Па ўзаемнай згодзе фігурант з пацярпелай вырашылі ўступіць у палавую сувязь.

Падчас сэксу мужчына ўбачыў у кішэні джынсаў партнёркі пластыкавую картку і незаўважна яе забраў.

У гэты ж дзень з карткі пацярпелай ён патраціў 40 рублёў. На заўтра — яшчэ 31 рубель, 61 капейку.

На судзе мужчына прызнаў віну па ўсіх эпізодах, раскайваўся. Мужчыну асудзілі на паўтара года зняволення. Таксама ён будзе лячыцца ад алкагалізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0