Два тыдні таму ў Віцебску памёр 62-гадовы выкладчык медуніверсітэта і лор Уладзімір Куніцкі. А ў панядзелак у бальніцы не стала яго жонкі Людмілы. Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі сваякі сям’і і калегі.

Чытайце таксама: «Выйшаў з палаты і страціў прытомнасць». У віцебскай інфекцыёнцы памёр 62-гадовы доктар універсітэцкай клінікі

Людміла Куніцкая. Фота з сямейнага архіву.

Людміла Куніцкая. Фота з сямейнага архіву.

Людміле Куніцкай было 64 гады. Яна 35 гадоў адпрацавала рэнтгенолагам. Спачатку ў Віцебскай гарадской цэнтральнай клінічнай бальніцы, пасля — у 2-й гарадской паліклініцы.

Два тыдні таму жанчыну шпіталізавалі ў «інфекцыёнку». 15 чэрвеня яна памёрла. Сваякі кажуць, што ў Людмілы быў каранавірус. 

Яе муж таксама ляжаў у інфекцыйнай бальніцы з каранавірусам. Калі ва ўніверсітэце калегі і студэнты развітваліся з выкладчыкам, труна была закрытая.

Людміла і Уладзімір былі разам са студэнцкіх гадоў — вучыліся ў Віцебскім медуніверсітэце. Пасля жылі ў Оршы: ён працаваў доктарам у медсанчастцы льнокамбіната, яна — выкладчыкам у медвучылішчы. Праз некалькі год вярнуліся ў Віцебск.

У дактароў засталіся двое дарослых дзяцей. Сын інжынер, а дачка пайшла па бацькоўскіх слядах — вывучылася на стаматолага ў Віцебскім медуніверсітэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?