Кіраўнік перадвыбарчага штаба Андрэя Дзмітрыева Сяргей Вазняк на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў, што ініцыятыўная група ўжо сабрала патрэбныя 100 тысяч подпісаў.

Андрэй Дзмітрыеў, фота Надзеі Бужан

Андрэй Дзмітрыеў, фота Надзеі Бужан

Ён патлумачыў, што каманда мэтава хадзіла па адрасах прыхільнікаў перамен, якія падпісваліся пад рознымі петыцыямі кампаніі «Гавары праўду».

«Гавары праўду» дапамагае яшчэ і тая акалічнасць, што ўсе 10 гадоў свайго існавання мы актыўна працуем з патэнцыяльнымі прыхільнікамі — шляхам петыцыйных кампаній і рэалізацыі лакальных сацыяльных праектаў. Спіс усіх гэтых людзей у нас на руках. А арганізаваць кропкавы абыход усіх адрасоў нашымі валанцёрамі — справа тэхнікі», — патлумачыў поспехі кампаніі кіраўнік штаба.

Нагадаем, у 2014 годзе рух «За свабоду», Партыя БНФ і «Гавары праўду» ладзілі кампанію за правядзенне «народнага рэферэндума». Арганізатары паведамілі тады, што сабралі 70 тысяч подпісаў. Ініцыятыва скончылася нічым.

Чытайце таксама. Дасведчаны зборшчык: Канапацкая, Чэрачань і Дзмітрыеў сабралі 1500-3000 подпісаў, не больш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0