З-за верагоднага забруджвання Нёмана Літва ўручыла Беларусі ноту, у якой афіцыйна просіць даць інфармацыю пра тое, ці фіксавалася ў суседняй дзяржаве забруджванне ракі, піша Delfi.lt.

Пра гэта BNS у аўторак інфармаваў дарадца міністра навакольнага асяроддзя Юстас Ясконіс. «Віцэ-міністр навакольнага асяроддзя Юстына Грыгаравічэне падпісала ноту Беларусі з нагоды магчымага забруджвання Нёмана. Нота будзе перададзена МЗС Літвы, каб перадаць па дыпламатычных каналах суседняй Беларусі», — сказала яна.

Пасля атрымання інфармацыі аб тым, што ў рацэ Нёман, у Гродзенскай вобласці Беларусі, выяўленая масавая гібель рыб, у панядзелак эксперты літоўскага Агенцтва аховы навакольнага асяроддзя ўзялі пробы вады ў Алітусе і Друскеніках.

Масавы мор рыбы здарыўся ў Нёмане

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0