Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У Мінску праінспектавалі захаванне супрацьэпідэмічных і санітарных мер у сферы гандлю і паслуг. Пачынаючы з красавіка абследавана 6,3 тыс. гандлёвых аб’ектаў, 550 устаноў грамадскага харчавання, 480 аб’ектаў бытавога абслугоўвання. Вынік — у 90 % правераных прадпрыемстваў персаналам выкарыстоўваюцца сродкі індывідуальнай абароны, маюцца антысептыкі, інфармацыйныя таблічкі, нанесеная разметка ў прыкасавых зонах, паведамляе тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.

Але ёсць выпадкі, дзе правіламі грэбуюць. У асноўным гэта «прыспушчаныя маскі», адсутнасць пальчатак і невыкананне сацыяльных дыстанцый.

«Не ўсе супрацоўнікі сферы абслугоўвання прытрымліваюцца правілаў. Часта маскі ў прадаўцоў знаходзяцца на падбародку ці вісяць на вуху, пальчаткі ляжаць побач з касавым апаратам, а не надзетыя на рукі. Цырульнікі абслугоўваюць наведвальнікаў без сродкаў абароны. Па назіраннях, персанал аб’ектаў стаў больш расслабленым, чым у папярэдні месяц. Гэтую сітуацыю трэба выпраўляць, таму меры рэагавання будуць узмоцненыя», — адзначыла Ніна Емяльянава, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.

У наступныя выходныя дні адпаведныя службы праінспектуюць сталічныя рынкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0