Недарагі і даступны прэпарат дэксаметазон можа дапамагчы выратаваць жыцці многіх цяжкахворых пацыентаў, у якіх быў дыягнаставаны каранавірус, сцвярджаюць брытанскія навукоўцы, піша BBC.

Паводле даследнікаў, уключэнне дэксаметазону ў курс лячэння зніжае рызыку смерці на 33% для пацыентаў на штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ) і на 20% — пацыентаў з насычэннем крыві кіслародам.

Клінічныя выпрабаванні дэксаметазону пры лячэнні пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй — частка маштабных намаганняў, якія прымаюцца па ўсім свеце для вызначэння найбольш эфектыўных прэпаратаў з ужо існых для лячэння COVID-19.

Паводле ацэнак даследчыкаў, калі б дэксаметазон ужываўся пры лячэнні «цяжкіх» пацыентаў з самага пачатку пандэміі, то ў Брытаніі можна было б выратаваць да 5 тысяч жыццяў.

Прэпарат недарагі, таму яго эфектыўнасць у барацьбе за жыццё каранавірусных пацыентаў асабліва актуальная для небагатых краін з вялікай колькасцю хворых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0