Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць 16 чэрвеня распавёў пра сітуацыю з каранавірусам у Расіі і аб парадзе Перамогі, які пройдзе ў Маскве.

Лукашэнка ахарактарызаваў абстаноўку з каранавірусам у Расіі як няпростую. Паводле яго слоў, Масква, дзе хутка павінен прайсці парад у гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, неяк спраўляецца.

— Ну, паедзем правядзём парад, — сказаў Лукашэнка. — Але становішча вельмі цяжкае, і мы, вядома, так пазіраем на сваіх родных братоў, каб да нас гэта не вярнулася. Думаю, не вернецца, таму што мы не закрыліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0