Магістарская ступень як канкурэнтная перавага

Ва ўмовах высокай канкурэнцыі на рынку працы магістарская адукацыя дае спецыялісту значную канкурэнтную перавагу. Магістранты набываюць кампетэнцыі, якія павышаюць кар'ерны патэнцыял, а таксама дазваляюць прафесійна паглыбіцца ў акадэмічную дзейнасць. Паводле статыстыкі, пры першым уладкаванні на працу па спецыяльнасці магістрам прапануюць у сярэднім на 30% большую зарплату, чым бакалаўрам. Таксама магістарская ступень адкрывае магчымасці выкладання ва ўніверсітэтах, працы ў розных даследчых цэнтрах і паступлення ў дактарантуру.

Мець адзін бакалаўрскі дыплом і некалькі магістарскіх — гэта ўжо своеасаблівы трэнд сярод кваліфікаваных спецыялістаў Еўропы і ЗША.

Магістарскія праграмы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільні першапачаткова распрацоўваліся згодна з еўрапейскай адукацыйнай традыцыяй. У 2020 годзе ЕГУ прапануе тры магістарскія праграмы ў галінах дызайну, палітычных навук і навук аб спадчыне: «Візуальная пластыка», «Публічная палітыка» і «Развіццё культурнай спадчыны».

Хуткасць змяненняў на рынку працы і неабходнасць у спецыялістах новых профіляў паўплывалі на з'яўленне канцэпцыі адукацыі на працягу ўсяго жыцця (life long learning). У прафесійным асяроддзі сёння лічыцца нормай атрыманне адной бакалаўрскай ступені і некалькіх магістарскіх па розных напрамках. Гэта значна павялічвае адаптацыйныя навыкі спецыяліста ва ўмовах рынку, які хутка змяняецца.

«Нашы магістратуры — гэта, у нейкай меры, праекты «стварэння сябе» для свету, які ўвесь час мяняецца. Туды прыходзяць з пытаннямі пра сябе і свет і не атрымліваюць гатовых адказаў, але вучацца іх шукаць», — кажа заснавальніца Цэнтра гендарных даследаванняў ЕГУ прафесар Алена Гапава, лаўрэат Міжнароднай узнагароды за выдатныя дасягненні ў галіне славянскіх і ўсходнееўрапейскіх гендарных даследаванняў.

Адукацыя, якую лёгка сумяшчаць з працай

Большасць студэнтаў-магістрантаў паспяхова сумяшчаюць навучанне або са стажыроўкай, або з працай, або з творчасцю, бо вучоба на большасці праграм не займае больш за 2—3 дні ў тыдзень ці ж арганізаваная ў выглядзе непрацяглых сесій.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні прапануе змяшанае навучанне ў магістратуры (blended learning). Гэта ўнікальнае спалучэнне вочнага і дыстанцыйнага навучання. Вочныя лекцыі, семінары, калёквіумы і кансультацыі праходзяць у Вільні ў навучальным корпусе ЕГУ. Працягласць кожнай вочнай сесіі — адзін тыдзень. Студэнты магістратуры наведваюць сесіі ў Вільні 5 раз на год і за 1.5—2 гады атрымліваюць спецыялізаваныя навыкі і кампетэнцыі.

Дыстанцыйнае навучанне арганізавана ў сістэме Moodle, у якой у выкладчыкаў ёсць віртуальныя класы па кожным з прапанаваных курсаў. У віртуальным класе праходзяць анлайн-заняткі, кансультацыі і апытанні, захоўваецца неабходная літаратура па курсе, навучальныя матэрыялы ў форме тэкстаў, відэалекцыі і гэтак далей. Там жа студэнты здаюць выкладчыкам свае заданні па курсе, праходзяць тэсты, удзельнічаюць у відэаканферэнцыях і анлайн-семінарах.

Фінальнае ацэньванне па кожным курсе, а таксама абарона курсавых і бакалаўрскіх работ праводзяцца ў вучэбным корпусе ўніверсітэта.

Навучальныя планы магістарскіх праграм уключаюць спецыялізаваныя курсы, практыка-арыентаваныя заняткі і даследчую працу. У спецыяльных відэа выкладчыкі новых магістарскіх праграм ЕГУ «Візуальная пластыка» і «Развіццё культурнай спадчыны» лектары Юлія Цітова і доктар Сцяпан Стурэйка распавядаюць пра галоўныя напрамкі дзейнасці гэтых праграм і асаблівасці вучобы.

Навучанне як працэс назапашвання сацыяльнага капіталу

Навучанне ў любой магістратуры ў першую чаргу стымулюе стасункі студэнтаў у прафесійным асяроддзі для таго, каб ужо ў час вучобы яны маглі фарміраваць свой сацыяльны капітал. Атрымаць неабходныя сувязі па прафесіі значна прасцей ва ўніверсітэцкім асяродку. За яго межамі маладому спецыялісту даводзіцца самастойна шукаць канферэнцыі, практыкі або даследчыя цэнтры для атрымання практычнага або тэарэтычнага досведу. Ахвотныя працягнуць акадэмічную кар'еру за час навучання ў магістратуры могуць падрыхтаваць навуковыя публікацыі, неабходныя для паступлення ў дактарантуру.

Магістратура як магчымасць хутка змяніць спецыяльнасць

Наш імклівы свет патрабуе такога ж хуткага развіцця кампетэнцый, і з кожным годам становіцца ўсё больш тых, хто мяняе сваю спецыяльнасць дзякуючы магістратуры. Абітурыенты магістратуры ўсё часцей выбіраюць праграмы, якія адрозніваюцца ад іх папярэдняга профілю. Так, напрыклад, можна абраць больш запатрабаваны на рынку кірунак.

У любую еўрапейскую магістратуру можна паступіць толькі ў тым выпадку, калі ў вас ужо ёсць бакалаўрская ступень або дыплом спецыяліста. ЕГУ спецыялізуецца ў гуманітарных і сацыяльных навуках, таму запрашае абітурыентаў, якіх цікавіць атрыманне ведаў з гэтых абласцей.

Універсітэт таксама актыўна праводзіць міждысцыплінарныя даследаванні і вітае такія праекты абітурыентаў. Калі патрэбныя дадатковыя веды па выбраным кірунку, магістранты могуць прайсці і цікавыя для іх бакалаўрскія курсы.

Для паступлення неабходна зрабіць тры асноўныя крокі:

  • пацвердзіць веданне англійскай мовы на ўзроўні B1 або вышэйшым, здаўшы анлайн-экзамен ЕГУ або падаўшы сертыфікат IELTS або TOEFL;
  • запоўніць анкету абітурыента;
  • напісаць даследчы праект — праект вашага будучага магістарскага даследавання.

Аб'ём праекта — 4—5 старонак друкаванага тэксту на рускай або беларускай мове. Прайшоўшы па гэтай спасылцы, вы можаце даведацца аб рэкамендацыях па падрыхтоўцы даследчага праекта. У даследчым праекце неабходна адлюстраваць наступнае:

  • мэты, задачы і метады даследавання;
  • кароткі агляд літаратуры;
  • асноўныя праблемы даследавання;
  • навуковую і практычную значнасць меркаванага даследавання.

Магістратура як магчымасць памяняць месца і ўмовы жыцця

Час навучання — гэта не проста час атрымання неабходных ведаў, але і магчымасць эфектыўна змяніць месца свайго пражывання, а разам з ім і ўмовы жыцця і працы. Пры гэтым можна як часова прыязджаць у іншую краіну на сесіі або адправіцца туды па праграме студэнцкіх абменаў, так і пасяліцца там.

Суседняя Літва вельмі добразычліва ставіцца да замежных студэнтаў. Да таго ж пасля атрымання еўрапейскай адукацыі вы можаце атрымаць доступ да міжнароднага рынку працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0