Пра выпадак, што здарыўся ў Чэрвеньскім раёне 17 чэрвеня, піша СК.

Фота СК

Фота СК

Мама з аднагадовай дачкой была ў двары дома ў сваякоў. Жанчына на некалькі хвілінаў пераключылася на мабільны тэлефон: пагаварыць са сваякамі. І выпусціла дачку з-пад увагі.

У гэты час дзяўчынка ўпала галавой уніз у бочку з дажджавой вадой. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў дзіця шпіталізавалі ў вельмі цяжкім стане. За яе жыццё змагаюцца дактары.

Яшчэ адзін выпадак здарыўся ў гэты ж дзень у Магілёве.

Васьмігадовая дзяўчынка, знаходзячыся дома з бацькамі, выпіла растваральнік, які захоўваўся на кухні ў бутэльцы з-пад пітной вады. У гэтым выпадку дзіця таксама на час засталося без нагляду: сястру дзяўчынкі ўкусіў сабака, і ўсе дарослыя былі занятыя аказаннем дапамогі іншаму дзіцяці. Жыццю дзяцей нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0