Падчас сустрэчы у Баранавічах з сябрамі ініцыятыўных груп альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у кандыдаты Наталля Качанава распавяла цікавую гісторыю пра Андрэя Дзмітрыева.

«Казала, што Дзмітрыеву работу прапаноўвалі. Не прэм'ерам, не ў Міністэрстве, але добрая пасада, гатовы ўзяць», — пераказалі «Нашай Ніве» дэталі той сустрэчы.

Чытайце: Новае спецзаданне Качанавай: сустракаецца з прыхільнікамі апазіцыі ў рэгіёнах і выслухоўвае іх

Дзмітрыеў кажа, што гэта было ў 2018 годзе, калі Качанава яшчэ ўзначальвала Адміністрацыю прэзідэнта. Яны з Таццянай Караткевіч сустракаліся з Качанавай у Навагрудку. Запісаліся да яе на прыём, каб перадаць патрабаванні людзей з форумаў рэгіянальнага развіцця, якія яны правялі.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Качанава нешта сказала пра пасаду ва ўладзе: маўляў, я б мог паказаць сябе ў рэальнай працы. Але я адказаў, што не бачу сэнсу ісці на гэту працу, паколькі, калі галасы будуць лічыцца сумленна, буду дэпутатам у парламенце прадстаўляць сваю Дзяржынскую акругу», — патлумачыў палітык.

Дзмтрыеў пракаментаваў «НН» таксама лічбы, якія агучыла Ярмошына — пра здадзеныя яго штабам 62 подпісы.

«Гэта па стане на пазаўчора. А мы толькі пазаўчора ўвечары скончылі праверку подпісаў, шмат адбракавалі, бо працавалі валанцёры, праз сітуацыю з каранавірусам мы не змаглі нармальна правесці навучанне. Падачу подпісаў мы адклалі на апошнія два дні», — адказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?