Пра гэта дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў заявіў у інтэрв'ю «Народнай волі», каментуючы інфармацыю пра тое, што рэйтынг даверу Лукашэнку ў Мінску — складае 24%, а ЦВК — 11%

— Калі гаворка ішла пра 11-адсоткавы ўзровень даверу ЦВК, спасылаліся на Інстытут сацыялогіі, які вы ўзначальваеце.

— Гэта нашы звесткі, так.

— І тое, што рэйтынг даверу Лукашэнкі ў Мінску ўсяго 24 адсоткі, — таксама вашы?

— Так. Гэта красавіцкія звесткі. Даследаванне праводзілася ў сакавіку — пачатку красавіка. Хоць тут правільней было б казаць не пра рэйтынг, а пра ўзровень, але няхай.

Чытайце таксама: Афіцыйная сацыялогія: рэйтынг даверу Лукашэнку ў Мінску — 24%, Ярмошынай — 11%

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0