Магчымасць паглядзець кіно пад зорным небам на паркоўцы аўтасалона «Geely Атлант-М Баравая» ў мінчан была ўсяго адна: увечары 18 чэрвеня тут сабраліся аўтамабілісты, каб разам зладзіць сапраўдны кінасеанс і адзначыць прыход на беларускі рынак новага крос-купэ Geely FY11. У вечаровым і начным кінапаказах агулам узялі ўдзел каля 120 машын.

Фармат імпрэзы з назвай «Кіно і аўто» падказала сама абстаноўка: праз пандэмію людзям усё яшчэ неабходна захоўваць дыстанцыю, пры гэтым з прыходам гарачага лета ўсім, канечне, ужо хочацца бачыцца, сустракацца, гутарыць адно з адным. Прагляд лёгкага фільма на велізарным экране з салонаў уласных аўто — выдатная альтэрнатыва паходам у звыклыя мінчукам кінатэатры.

Арганізатары атрымалі сотні заявак ад мінчукоў, якія хацелі трапіць на незвычайны кінапаказ. Літаральна за два дні ўсе месцы былі забраніраваны. З гэтай прычыны з'явіўся яшчэ і начны кінапаказ а 00.00, бо першапачаткова планаваўся толькі вечаровы а 21-й гадзіне. Самае нечаканае, што на начны сеанс зарэгістравалася яшчэ больш людзей, чым на вечаровы.

На спецыяльнай зоне «Актыўлізінг» госці кінасеансу маглі не толькі абмеркаваць, як максімальна проста купіць аўто ў лізінг, але і выйграць падарункі.

За два сеансы паркоўку на Баравой наведала каля 120 машын. Арганізатары падкрэслівалі, што іх гасцям мусіць быць максімальна камфортна і бяспечна, таму, каб не дапусціць вялікай колькасці людзей, патрапіць сюды можна было толькі па папярэдняй рэгістрацыі. 

«Нам нават прыйшлося камусьці ветліва адмовіць і прапанаваць перанесці сустрэчу на наступны раз, бо мы плануем працягваць такія сустрэчы. Пры гэтым ніхто не крыўдзіўся на нашы адмовы, усе пісалі: «Дзякуй, што такое робіце».

Побач з паркоўкай каля аўтасалона размясціўся фудкорт з хот-догамі, бурыта, бургерамі і, канечне, папкорнам. Дарэчы, шкляначка папкорна выдавалася наведвальнікам бясплатна, як і спецыяльныя навушнікі для камфортнага прагляду фільма.

Разам з мабільным кінатэатрам VOKA арганізатары выбралі французскі фільм «1+1» пра двух зусім розных людзей, якія, нягледзячы ні на што, навучыліся сябраваць і падтрымліваць адзін аднаго. Гэта тэма, якая заўсёды будзе актуальная ў свеце і асабліва цяпер — падчас пандэміі.

Хтосьці прыехаў на прагляд адзін, хтосьці парамі, а хтосьці сем'ямі. Увесь вечар на пляцоўцы працавала фотазона, а таксама праводзіўся конкурс, дзе адным з прызоў стала магчымасць правесці тэст-драйв новага аўтамабіля ад Geely.

«Geely FY11 — гэта новы прэміяльны крос-купэ красовер. Такіх аўтамабіляў у Беларусі цяпер толькі два, і адзін з іх знаходзіцца ў «Geely Атлант-М Баравая», — распавядае Алёна Клімаева, кіраўнік аддзела маркетынгу аўтацэнтра. — Любы можа прыехаць сюды і правесці тэст-драйв. Гэта новы ўзровень для Geely. Аўтамабіль створаны на платформе Volvo і ўтрымлівае шмат сістэм бяспекі. У продажы такія машыны з'явяцца ў Беларусі не раней за восень, але дакладнай даты пакуль няма».

Пасля ўступнага слова арганізатараў і падзякі гасцям на экране з'явіліся першыя кадры фільма. Гледачы ўзялі папкорн і напоі, выключылі фары на сваіх машынах і селі глядзець кіно.

«Насамрэч беларусы — сапраўдныя рамантыкі, і нам быў неабходны начны кінасеанс пад зорным небам. Менавіта таму сёння тут сабралася столькі людзей», — падсумавалі арганізатары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0