Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч зняўся з выбараў. Да гэтага суд Першамайскага раёна асудзіў яго на 15 сутак арышту за пікет па зборы подпісаў на Камароўцы 7 чэрвеня.

— Я заяўляю аб выхадзе з прэзідэнцкай выбарчай кампаніі з-за таго, што адбываецца, — сказал TUT.BY Губарэвіч.

Судзілі Губарэвіча па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Пакуль ён знаходзіцца на волі.

«15 сутак за правядзенне пікета па зборы подпісаў. Роўна столькі адмерыў мне сёння суд Першамайскага раёна Мінска. Пішу пра гэта не з камеры на Акрэсціна толькі таму, што пакінуў залу судовага пасяджэння, не чакаючы выраку. Прысутныя ў калідоры патэнцыйныя канваіры трохі ашалелі, але нічога не маглі зрабіць, бо фармальнага рашэння на той момант не было», — паведаміў сёння Губарэвіч у сваім фэйсбуку.

Рашэнне аб зняцці з выбараў было прадказальным: Губарэвіч першапачаткова не планаваў збіраць 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі кандыдатам.

Нагадаем, за час кампаніі з выбараў зняліся яшчэ трое чалавек: Алег Гайдукевіч, Наталля Кісель і Алесь Таболіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0