Сёння ў некалькіх гарадах краіны прайші «пікеты салідарнасці». Не абышлося без затрыманняў, у тым ліку журналістаў.

Затрыманая журналістка Радыё Свабода Аляксандра Дынько і журналістка Белсату Ірына Арахоўская.

Затрыманы і аператар Радыё Свабода Андрэй Рабчык, яго загрузілі ў мікрааўтобус, пасля гэтага трансляцыя абарвалася.

Затрыманы аператар Белсату Уладзімір Косцін. Таксама затрыманы журналіст Reuters.

У Бабруйску таксама пачаліся затрыманні. У аўтазаку знаходзяцца журналісты Сяржук і Алеся Лацінскія.

Журналіста Аляксандра Сабалеўскага затрымалі ў жывым эфіры для Магілёўскага YouTube канала 6TV. Таксама затрыманая карэспандэнтка TUT.BY Анжаліка Васільеўская. Іх даставілі ў РАУС Ленінскага раёна Магілёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0