Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня падпісаў указ №232 «Аб павышэнні пенсій». Тэкст дакумента афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пенсіі павысяцца на 6% ад 1 ліпеня.

Павышэнне адбудзецца за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі.

20 чэрвеня Лукашэнка анансаваў гэты ўказ.

«Пенсія, вядома, невялікая. Што маем, то маем. Але я ўчора ўрад папрасіў. У нас дзесьці ў чацвёртым квартале планавалі павысіць пенсіі. Тым не менш, я папрасіў, каб перанеслі тое павышэнне сюды. У нас крыху ёсць грошай. Мы павінны ветэранам, пенсіянерам дапамагчы. Наколькі гэта магчыма. Гэта не папулізм, не дзеля нейкіх выбараў, я ніколі гэтага не рабіў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0