Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Эдуарду Бабарыку, сыну прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, прад'явілі абвінавачванне, паведамляюць у штабе палітыка, піша Інтэрфакс. 

«Віктару і Эдуарду прад'яўлена абвінавачванне і абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», — гаворыцца ў паведамленні штаба.

Там адзначылі, што «пастанова аб абранні меры стрымання будзе абскарджаная».

Раней абвінавачванне было прад'яўлена Віктару Бабарыку. Як паведамляў яго адвакат Зміцер Лаеўскі, Бабарыка «катэгарычна не згодны з прад'яўленым абвінавачваннем». Абарона настойвае на яго поўнай невінаватасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0