21-гадовы Іван Бахар — футбаліст мінскага «Дынама», якога летась пачалі выклікаць у зборную Беларусі. Нападнік паспеў правесці 4 гульні за галоўную каманду краіну.

Паўгода таму адзін з самых перспектыўных футбалістаў Беларусі ажаніўся. Яго жонка Ксенія Бахар праявіла актыўную грамадзянскую пазіцыю — сабрала подпісы, каб ўвайсці ў склад выбарчай камісіі, піша «Трыбуна».

Мяркуючы па ўсім, сваім подпісам дзяўчыну першым падтрымаў Іван Бахар — у графе «дата нараджэння» ўказваецца 10 ліпеня 1998 года, што супадае з дадзенымі футбаліста.

Паглядзеўшы відэа жорсткіх затрыманняў у цэнтры Мінска, Ксенія не можа ні спаць, ні есці.

«Няхай мяне расстраляюць, няхай мяне пасадзяць. Я не хачу жыць у такой краіне. Гідка да немагчымасці», — напісала Ксенія. А пазней дадала допісам: «Брыдка. Але не страшна. Ужо не страшна. Бо нас шмат, усе бачаць і разумеюць падтрымку адзін аднаго. Такога яшчэ не было ніколі. Проста пакаленне вырасла. Адважнае пакаленне. Краіна для народа, а не народ для краіны. Мы пераможам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0