Гэта вынікае са зварота праваабаронцы «Вясны» Аляксея Лойкі ў Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў наконт перавышэння супрацоўнікамі Ганцавіцкага РАУС сваіх службовых паўнамоцтваў.

20 чэрвеня ў 20.40 каля адзялення паштовай сувязі ў Ганцавічах на вуліцы Кастрычніцкай была затрымана мясцовая жыхарка Алла Калесніковіч. Жанчына мае непаўнагадовае дзіця 2004 года нараджэння.

Згодна з п. 1 ч. 2 арт. 8.4 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях на тэрмін ад 3 да 72 гадзін можа быць затрымана асоба, калі яна затрымана па падазрэнні ў здзяйсненні правапарушэння, за якое прадугледжаны арышт. Але згодна з ч. 2 арт. 6.7 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях арышт не можа прымяняцца да жанчын, якія маюць на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця. Гэтая гарантыя вынікае з ч. 1 арт. 32 Канстытуцыі, згодна з якой інстытут сям’і знаходзіцца пад абаронай дзяржавы.

Праваабаронца патрабуе неадкладна вызваліць жанчыну і прыняць меры рэагавання да супрацоўнікаў, якія выйшлі за межы сваіх паўнамоцтваў.

Нагадаем, што 20 чэрвеня ў Ганцавічах утварыўся ланцуг салідарнасці. Па звестках журналіста «Ганцавіцкага часу», які вёў стрым, затрымана не менш за 10 чалавек з выкарыстаннем грубай фізічнай сілы. Кіраваў аперацыяй падпалкоўнік міліцыі Віталь Куляшоў. Затрыманы і збіты былі таксама журналісты «Ганцавіцкага часу».

Чытайце таксама: «Іваныч, выключы гэтую х…» Маць-перамаць міліцыянераў у Ганцавічах трапіла на відэа. Інтэрнэт кіпіць

У Ганцавічах міліцыянер ужыў такі самы прыём, праз які ў ЗША ўспыхлі масавыя пратэсты ФОТАФАКТ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0