Са слоў Пуціна, без прыняцця папраўкі, якая дазваляе дзейнаму прэзідэнту зноў вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах, у Расіі «пачнецца рысканне вачыма ў пошуках магчымых пераемнікаў», паведамляе РБК.

Фота kremlin.ru

Фота kremlin.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не выключыў, што будзе балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы на новы тэрмін, калі адпаведная папраўка ў Канстытуцыю будзе прынятая. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю для фільма «Расія. Крэмль. Пуцін» на тэлеканале «Расія 1».

«Я не выключаю магчымасці балатавацца, калі гэта ўзнікне ў Канстытуцыі. Паглядзім, там відаць будзе», — сказаў ён. Пры гэтым удакладніў, што «для сябе яшчэ нічога не вырашыў».

Пуцін таксама падзяліўся сваім меркаваннем з нагоды папраўкі аб абнуленні тэрмінаў для дзейнага і былых прэзідэнтаў. «Калі гэтага не будзе [прыняцця папраўкі], гады праз два, я ведаю гэта з уласнага досведу, ужо замест нармальнай рытмічнай працы на вельмі многіх узроўнях улады пачнецца рысканне вачыма ў пошуках магчымых пераемнікаў», — растлумачыў ён.

«Працаваць трэба, а не пераемнікаў шукаць», - дадаў Пуцін.

Рашэнне Пуціна аб удзеле ў наступных выбарах прэзідэнта будзе залежаць ад стану сусветнай эканомікі, наступстваў каранавірусу і развіцця рэгіянальных канфліктаў, казаў раней яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў. У сярэдзіне сакавіка апытанне даследчай кампаніі «Інстытут сацыяльнага маркетынгу» паказала, што гатоўнасць прагаласаваць за ягоную кандыдатуру ў 2024 годзе дапусцілі 57% расейцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0