Сваё стаўленне да палітычных падзей у Беларусі Рыта Дакота выказала на сваёй старонцы ў інстаграме і змясціла верш Жылкі.

«Гэта верш Уладзiмiра Жылкi, якi передае ўвесь мой боль пра падзеi, якiя цяпер адбываюцца ў маёй роднай краiне.

Я тры разы сёння пісала гэты пост. З чацвёртай спробы думкі такі леглі ў сказы.

Думаю, усе чулі пра падзеі, якія адбываюцца цяпер у Беларусі. Гэта страшна. І балюча. Ад несправядлівасці зводзіць сківіцу.

Беларусь — мой дом. Мая Радзіма. Кавалак майго сэрца. У якіх бы краінах я ні атрымлівала прызнанне — я беларуска і вельмі ганаруся гэтым. Я бульба, дзяўчынка з Камароўкі.

Маё сэрца абліваецца крывёю ад таго, што я бачу цяпер. Як мне шкада людзей… Мая душа баліць разам з вашымі.

Мая Мія цяпер у Мінску ў бабулі. Мы жывём у цэнтры, недалёка ад стэлы. І мне страшна ўсведамляць, што я не змагу проста пагуляць са сваім дзіцём вечарам у парку і быць у бяспецы, калі паеду яе забіраць ад бабулі праз тыдзень. Што не змагу ўвечары прагуляцца па праспекце з Вікай. Мне страшна за родных, за сяброў, я ў жаху і ў шоку.

Я не ведаю, што я магу зрабіць, каб падтрымаць свой народ. Я не рэвалюцыянер, не апазіцыянер і не палітычны рупар. Ды я зусім не хацела выказвацца пра гэта да апошняга, усведамляючы (асабліва пасля сітуацыі з Рэгінай), якая армія пойдзе за мной, што б я ні сказала. Мяне задзяўблі нават пасля апошняга паста з татуіроўкамі, што я разводжу секту і замбірую людзей, маіх прыхільнікаў, ісці за сабой. Таму я з гэтага часу прытрымліваюся парады Маці Тэрэзы: ніколі не ўдзельнічаць у мітынгу «супраць вайны», калі можна ўдзельнічаць у мітынгу «за любоў».

Усведамляючы сваю адказнасць, я фільтрую кожнае сказанае слова. Заклікаць да нечага не магу і не хачу. Я хачу, каб вы заставаліся ў бяспецы ў першую чаргу і ў другую — рабілі тое, што загадвае вам сэрца і сумленне.

Лепшае, што я магу зрабіць для сваіх беларускіх кітоў, — гэта як мага хутчэй прыехаць з канцэртам і абняць вас сваёй музыкай. Напэўна, гэта ўвогуле адзінае правільнае, што можа рабіць артыст і музыкант.

Я вельмі веру ў тое, што на гэты раз справядлівасць пераможа. І што дзеля гэтай справядлівасці не будзе пралівацца кроў і не будуць разбурацца людскія жыцці.

Людзі, я з вамі ўвесь час», — напісала Дакота.

Чытайце таксама: Шоўмен Андрэй Бонд: Мы не народзец, мы народ. Адзін дубчык можна зламаць, а цэлы венік — не

Жонка футбаліста зборнай спрабуе трапіць у выбарчую камісію: Хай мяне расстраляюць, я не хачу жыць у такой краіне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0