Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 22 чэрвеня ў свеце зарэгістравана 9 046 215 выпадкаў каранавіруса, памерлі 470 703 чалавекі.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 2 356 657 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 122 247 чалавек, з іх 267 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 1086,9 тысячы выпадкаў каранавіруса, 601 чалавек памёр учора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 584,7 тысячы чалавек, 109 памерлі ўчора. 

Усяго ў свеце за 21 чэрвеня зафіксавана 130 382 новыя выпадкі каранавіруса.

За 21 чэрвеня памерлі ад каранавіруса 3 338 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0