22 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет. У асобных раёнах моцныя дажджы і навальніцы.

Вецер паўночна-ўсходні, усходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём + 20..+26°C, па поўдні +27..+28°C.

У Мінску воблачна з праясненнямі, чакаецца кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер паўночна-ўсходні, усходні, умераны, пры навальніцы парывісты. Тэмпература паветра раніцай +17..+19°C, днём +22..+24°C, увечары +18..+20°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0