У Цэнтрвыбаркаме «Нашай Ніве» паведамілі, што подпісы здалі сем прэтэндэнтаў у кандыдаты — Аляксандр Лукашэнка, Віктар Бабарыка, Святлана Ціханоўская, Валер Цапкала, Сяргей Чэрачань, Ганна Канапацкая і Андрэй Дзмітрыеў.

Колькасць здадзеных подпісаў у ЦВК агучваць не сталі, хоць раней Ярмошына абяцала назваць лічбы.

«20 чэрвеня цэнтральная камісія размесціць на сваім сайце інфармацыю пра тое, колькі ж кандыдатаў змаглі пераадолець неабходную планку і сабраць больш за 100 тысяч подпісаў», — казала яна 18 чэрвеня ў відэазвароце.

Пра колькасць здадзеных подпісаў, а таксама прынятых і забракаваных ЦВК, стане вядома 30 чэрвеня.

Кіраўніца ЦВК таксама паведаміла выданню «Інтэрфакс-Захад», што па стане на раніцу 22 чэрвеня поўны пакет дакументаў для рэгістрацыі прадаставіў толькі Бабарыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0