Лукашэнка ўчора ў Светлагорску распавёў, што ў спартыўных людзей каранавірус праходзіць хутчэй, а ў бальніцах прыходзіцца вучыць людзей дыхаць, піша Tut.by.

— Ні ў якім разе цяпер не сядзіце на канапе. Бяда, мне нават сорамна пра гэта казаць: хварэюць калі людзі, то мы іх вучым ў бальніцы дыхаць. Чаму вучым? Таму, што руху мала: мы ж ужо абленаваліся — гэта не тое, што раней. У Светлагорску яшчэ, можа, варушацца, а ў Мінску — праблема. Прыйшоў — на канапу, з канапы яшчэ кудысьці. Жывот адгадаваў, цукровы дыябет — і пайшло-паехала. Гэта ж запаленне лёгкіх і вірус, калі цябе прыхапіў гэты. Мы ж бачым, трэба, каб лёгкія былі развітыя, дыхаць. Хто спартыўны — той пераносіць хутка, — сказаў Лукашэнка.

— Не будзеце займацца, не будзеце дыхаць — атрафуюцца лёгкія, і гэта ўжо ён [каранавірус] атакуе, — рэзюмаваў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0