У міліцыю звярнуліся работнікі аднаго з прадпрыемстваў: знікнлі дзве камеры відэаназірання з падземнага пераходу, паведамляе МУС.
Аператыўнікі высветлілі, што да крадзяжоў аказаўся датычны 19-гадовы хлопец. Яго знайшлі па запісах з відэакамер, якія ён выкраў.
Позна ўвечары малады чалавек разам са сваім прыяцелем вярталіся дадому праз падземны пешаходны пераход. Абодва былі ў нецвярозым стане і паспрачаліся, ці здыме ён камеры відэаназірання са сцен пераходу.
Адну з камер відэаназірання ён схаваў у прадуктовай краме, а іншую выкінуў.
Нанесеную шкоду ацанілі ў 710 рублёў.





