П’яны кіроўца легкавушкі на смерць збіў раварыстку ў Крывічах, на Мядзельшчыне, паведамляе «Рэгіянальная газета».
Здарэнне адбылося днём 19 чэрвеня. Паводле інфармацыі інспектараў, 40-гадовы кіроўца «Опель Астра» не справіўся з кіраваннем і вылецеў на паласу сустрэчнага руху, дзе збіў 45-гадовую раварыстку.
У выніку ДТЗ раварыстка ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. Высветлілася, што кіроўца быў у стане алкагольнага ап’янення. Медыцынскі агляд паказаў 1,91 праміле.





