Адвакаты Аляксандр Пыльчанка і Дзмітрый Лаўескі, Tut.by

Раніцай 22 чэрвеня адвакат Дзмітрый Лаеўскі спрабаваў трапіць у СІЗА КДБ да Віктара Бабарыкі. Яго не пусцілі ў сувязі з каранавірусам, піша Радыё Свабода.

«Сёння я спрабаваў наведаць Віктара Дзмітрыевіча. Мне ж трэба з чалавекам кантактаваць, каб працаваць. Мае дакументы, патрэбныя, каб атрымаць пропуск, не прынялі ў сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй», — расказаў Лаеўскі.

Адвакат падаў у Генеральную пракуратуру скаргу на нядопуск да падабароннага. Паводле Лаеўскага, гэта адбываецца не ўпершыню і ня толькі ў справе Бабарыкі: «Звязваць такое толькі з гэтай справай ня варта», — сказаў адвакат.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?