Фота з Вікіпедыі

Рэкордная спякота ўсталявалася на полюсе холаду ў якуцкім Верхаянску (самы паўночны горад Якуціі) — плюс 38 градусаў па Цэльсіі, паведамляе forbes.ru.

Калі гэтыя звесткі пацвердзяцца, то гэта стане самым высокім паказчыкам, калі-небудзь зафіксаваным на поўнач ад Палярнага кола. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў чэрвені 2015 года ў горадзе Форт-Юкон на Алясцы.

Верхаянск і Аймякон у Якуціі называюць паўночнымі полюсамі холаду. Паўднёвым полюсам холаду з'яўляецца станцыя «Усход» у Антарктыдзе.

У Верхаянску, напрыклад, 15 студзеня 1885 года было мінус 67,8.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру