Фота Надзеі Бужан

Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, якіх у Беларусі створана 5723, вылучаныя 70 190 чалавек. З іх больш за траціну — 25 354 чалавекі — не ад працоўных калектываў або грамадскіх аб'яднанняў, а ад групы грамадзянаў шляхам падачы заявы, піша Tut.by.

Ва ўчастковыя камісіі, якія выдаюць і збіраюць бюлетэні, а потым лічаць галасы, нагадаем, можна трапіць трыма шляхамі: ад групы грамадзян, ад працоўнага калектыву і ад грамадскіх аб'яднанняў.

Больш за ўсё чалавек вылучылася ад грамадскіх аб'яднанняў — 38 114 чалавек, на другім месцы ад групы грамадзянаў шляхам падачы заяў — 25 354 чалавекі, на апошнім — ад працоўных калектываў вылучыліся 6722 чалавекі.

Ад грамадскіх аб'яднанняў больш за ўсё чалавек вылучана ад прафесійных саюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі —9537 і ад Белай Русі — 4661 чалавек.

Ад партый больш за ўсё чалавек вылучана Рэспубліканскай партыяй працы і справядлівасці — 1294 чалавекі, Кампартыяй — 967 чалавек, Беларускай аграрнай партыяй — 576 чалавек. Партыя БНФ вылучыла ў камісіі 109 чалавекі, АГП - 212, БСДП (Грамада) — 212, а БСДГ — 6. Усяго адзін чалавек вылучыўся ад Беларускай патрыятычнай партыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру