Пра выпадак паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.
Здарэнне адбылося ў нядзелю прыблізна ў 10:30. Інспектары ДАІ Заводскага РУУС рухаліся па Партызанскім праспекце. Каля станцыі метро «Магілёўская» насустрач ім выбег кіроўца з легкавіка, што стаяў на «аварыйцы».
Мужчына папрасіў дапамогі: у машыне знаходзіцца нованароджанае дзіця, яно задыхаецца, а брыгада хуткай медыцынскай дапамогі пакуль не прыбыла.
Супрацоўнікі ДАІ прапанавалі сваю дапамогу. З уключанымі пробліскавымі маячкамі і гукавой сігналізацыяй інспектары накіраваліся да бліжэйшай бальніцы.
Убачыўшы на вуліцы Кабушкіна «хуткую», міліцыянты перадалі дзіця медыкам. Яго жыццю і здароўю яму нічога не пагражае.





