Урад Літвы ў панядзелак вырашыў ізноў спаганяць консульскі збор з грамадзян Беларусі за разгляд хадайніцтва аб выдачы нацыянальнай візы, піша Delfi.

Збор будзе брацца са зніжкай 50%. Паводле прынятага ў 2011 годзе рашэння, такі збор наогул не спаганяўся. Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус растлумачыў, што гэты праект прапануе зніжку 50% для грамадзян Беларусі за выдачу нацыянальных віз, што будзе парытэтным рашэннем, бо беларусы такую ​​зніжку да грамадзян Літвы выкарыстоўваюць.

Згодна з новым парадкам, з ліпеня нацыянальная літоўская віза грамадзянам Беларусі будзе каштаваць 60 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0