У Нёмане на тэрыторыі Літвы ніякіх атрутных рэчываў не выяўлена, пра гэта 22 чэрвеня паведаміла Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя, абапіраючыся на даныя даследавання Агенцтва аховы прыроды, піша Delfi.

«Праведзеныя даследаванні экатаксічнасці вады паказалі, што вада ў Нёмане нетаксічная, г.зн. жывым істотам не небяспечная», — сказана ў паведамленні.

Нагадаем, каля Гродна ў рацэ гіне рыба і іншыя жывёлы. Першыя вынікі даследавання паказалі зніжэнне колькасці кіслароду ў вадзе, аднак не ніжэй за мінімальна ўстаноўлены ўзровень. Такая сітуацыя можа быць абумоўлена прагрэвам вады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру