За гады суверэннага развіцця Беларусь зрабіла велізарны крок наперад у развіцці розных галін. Аб гэтым Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Брэсцкай вобласці, перадае БелТА.

«Правільна кажуць: вялікае бачыцца на адлегласці. За гады суверэннага развіцця мы зрабілі велізарны крок наперад у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, тэхналогіях, сацыяльнай сферы. На прыкладзе Брэстчыны гэта відаць асабліва. Сёння некаторыя з тых, хто ў вас тут спрабуе паставіць гэта пад сумненне, муцяць ваду, гавораць аб страчаных гадах. Аб тым, што з гэтай уладай мы нібыта зайшлі ў тупік, што кругом адны праблемы. Да гэтага трэба ставіцца з разуменнем. Можа, нават спакойна. Гэта натуральна, ідзе палітычная барацьба. Але лічбы ж не падманеш. А яны красамоўна сведчаць пра адваротнае», — заявіў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру