Аляксандр Лукашэнка паабяцаў абвясціць у Брэсце рэферэндум наконт лёсу акумулятарнага завода. Пра гэта ён заявіў сёння, размаўляючы з жыхарамі абласнога цэнтра, перадае БелТА.

«Мы прынялі рашэнне. Хай вырашаць жыхары. Па акумулятарным як вырашыце, так і будзе. Я вам гэта гарантую і абяцаю. Я займу нейтральную пазіцыю, арганізую рэферэндум. А вы, толькі без гвалту, шуму. Вызначым месца, будзеце заклікаць людзей, дэбатаваць. Як на выбарах», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Самы вялікі экалагічны прыхільнік у вас — гэта прэзідэнт Беларусі. Для мяне гэта святое. Нават я, будучы прэзідэнтам, дрыжу за кожнае дрэўца», — дадаў Лукашэнка.

Сярод удзельнікаў сустрэчы быў мясцовы экаактывіст Дзмітрый Бекалюк. Ён пагадзіўся з прапановай кіраўніка дзяржавы аб правядзенні рэферэндуму. «Калі, як вы сказалі, гэты рэферэндум адбудзецца, берасцейцы толькі будуць удзячныя», — заявіў ён.

«У гэтым можаш не сумнявацца. Гэта непасрэдныя паўнамоцтвы прэзідэнта — арганізаваць рэферэндум у любым пункце краіны», — адказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0