Старшыня Савета рэспублікі Наталля Качанава праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі ў рэгіёнах. Чарговая сустрэча адбылася ў Лідзе. Удзельнікі даслалі ў «Нашу Ніву» аўдыязапіс.

Адзін з адказаў Качанавай датычыўся выбарчай кампаніі.

Наталля Качанава, фота Надзеі Бужан

Наталля Качанава, фота Надзеі Бужан

«Пачаўся збор подпісаў. Збірайце нармальна. Гэта не мітынгі, дзе трэба сабрацца, выйсці на мітынг з абразамі ўлады. Хіба гэта правільна? Каму дазволена ўвогуле?

У нашай краіны сімвалы — гімн, сцяг, герб, прэзідэнт. Гэта недатыкальна! У нас выходзяць на мітынгі і панеслі: такі, сякі, гэтакі… Гэта беззаконне, нельга так рабіць», — перакананая Качанава.

Чытайце таксама. Новае спецзаданне Качанавай: сустракаецца з прыхільнікамі апазіцыі ў рэгіёнах і выслухоўвае іх

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0