Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук таксама ў сваім фэйсбуку выказала стаўленне да сённяшняй сітуацыі ў Беларусі.

«Маё сэрца баліць за маю Радзіму

Я пакутую і не ведаю, што магу зрабіць асабіста, каб у маёй краіне не было міліцэйскага гвалту. Улады, міліцыя, суды больш не ахоўваюць свой беларускі народ, яны захоўваюць рэжым. Мне балюча і брыдка адначасова… Я не веру, што людзі ў маёй краіне не разумныя. І я не хачу верыць у тое, што тыя, хто прысягаў на вернасць свайму народу, здолеюць здрадзіць яму. Гэта ўсё, як страшны сон, як дурны фільм, як неверагодны фэйк… Хачу жыць у сапраўды вольнай краіне. У краіне, дзе беларусы любяць і паважаюць беларусаў. У краіне, дзе ты адчуваеш сябе заўсёды ў бяспецы. У краіне, у якой хочацца ганарыцца ўсімі: і спартсменамі, і мастакамі, і айцішнікамі, і музыкантамі, і дактарамі, і настаўнікамі, і міліцыяй, і чыноўнікамі, і прэзідэнтам.

Беларусы! Будзьце шчырымі і памятайце, што ўсе мы будзем несці адказ перад Госпадам Богам!

Жыве Беларусь!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0