Адвакат Віктара Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі праз чатыры дні ўбачыўся са сваім падабаронным у КДБ, куды яго выклікалі для працэсуальных дзеянняў і дзе ім атрымалася крыху пагаварыць. Прэтэндэнт у прэзідэнты мае намер абскардзіць сённяшнюю пастанову суда па пытанні затрымання, а таксама меру стрымання, распавёў Дзмітрый Лаеўскі Tut.by.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

— Віктар Дзмітрыевіч здаровы, вельмі цікавіцца тым, што адбываецца ў краіне. Мы маем намер далей абскарджваць сённяшнюю пастанову суда па пытанні затрымання, а таксама меру стрымання. Ва ўсім астатнім пазіцыя гэтак жа прынцыповая. З жыццёвага: Віктар Дзмітрыевіч зараз плануе правесці дэталёвы параўнальны аналіз усіх рэдакцый нашай Канстытуцыі, паколькі ўсё, што адбываецца з ім, у яшчэ большай ступені ўмацавала яго перакананасць у важнасці таго, якая Канстытуцыя павінна быць у аснове заканадаўства. Датычна лістоў, якія яму пішуць людзі — на жаль, на гэты момант ён нічога не атрымаў. Мы спадзяёмся, што ў гэтым пытанні ўсё наладзіцца і яму будуць перадаваць лісты, — адзначыў Лаеўскі.

Апошні раз адвакат Дзмітрый Лаеўскі сустракаўся з экс-банкірам у КДБ 20 чэрвеня, калі ў яго прысутнасці праходзілі «працэсуальныя дзеянні». Пасля гэтага трапіць да свайго кліента адвакат не мог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?