У Заходняй Украіне здарылася моцная паводка. Стыхія разбурыла сотні кіламетраў дарог і затапіла тысячы дамоў. З-за паводкі загінулі тры чалавекі, цела аднаго з загінулых яшчэ не знайшлі.

Сярод больш за 200 затопленых населеных пунктаў аказаўся папулярны курорт Букавель, цэнтральныя вуліцы якога ператварыліся ў бурныя рэкі. У многіх месцах дарогі аказаліся заблакаванымі альбо з-за разбурэнняў, альбо з-за сыходжання селевых патокаў, у выніку транспартныя зносіны з 34 населенымі пунктамі былі парушаны. Усяго па стане на раніцу 24 чэрвеня было пашкоджана 429,7 км аўтадарог. Таксама патокі вады разбурылі 130 мастоў, а ў Івана-Франкоўскай вобласці часткова разбурылі чыгунку.

Ад паводкі пацярпелі пяць абласцей: Івана-Франкоўская, Закарпацкая, Чарнавіцкая, Львоўская і Цярнопальская.

Сярод прычын такога затаплення — моцныя ападкі (у некаторых раёнах выпала 2 месячныя нормы ападкаў) і варварская высечка карпацкага лесу (дрэвы змяшчаюць і стрымліваюць ваду).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0