Урад змяніў памеры сутачных i расходаў на жыллё пры камандзіроўках за мяжу. Адпаведная пастанова ўрада апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Напрыклад, для камандзіраваных у Аўстрыю сутачныя павялічаныя з 60 да 100 еўра, пры гэтым выдаткі на жыллё зніжаны з 130 да 110 еўра. Пры камандзiроўках у Азербайджан сутачныя паменшаны з $60 да $35, выдаткі на жыллё - з $120 да $ 75.

Для Літвы сутачныя павялічаныя з 30 да 55 еўра, выдаткі на жыллё - з 70 да 115 еўра, асобнай градацыі для Вільню, Каўнаса, Клайпеды цяпер не прадугледжана. Для Латвіі сутачныя і пакрыццё выдаткаў на жыллё складаюць 60 і 110 еўра адпаведна (раней 50 і 70 еўра, пры гэтым для Рыгі Вентспілса і Юрмалы - 50 і 110 еўра).

Сутачныя пры камандзiроўках у Польшчу павялічаны з 50 да 65 еўра, пакрыццё выдаткаў на пражыванне засталося на ўзроўні 150 еўра. Для Украіны сутачныя выраслі з $ 40 да $ 55, выдаткі на жыллё складуць $ 105 (раней $ 90 для ўсёй краіны, $ 120 для Кіева).

Пры камандзіраванні ў Расію сутачныя паменшаны з $ 30 да $ 25, выдаткі на жыллё — з $ 120 да $ 80. Пры гэтым для Масквы і Санкт-Пецярбурга нормы расходаў павялічаныя - сутачныя складаюць $ 40, на жыллё - $ 145. Асобныя нарматывы ўстаноўлены для некалькіх буйных расійскіх гарадоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0