Практычна ўсе кінатэатры дзяржаўнай сеткі «КиноМинска» вернуцца з вымушаных канікул 30 ліпеня. На гэтую дату намечана прэм'ера новага фільма Крыстафера Нолана «Довад», перадае «Мінск-Навіны».

Як распавёў «МН» першы намеснік генеральнага дырэктара Андрэй Разжавайкін, прэм'ерную карціну пакажуць ва ўсіх кінатэатрах сеткі, акрамя «Дома кіно» і «Піянер». Усяго ў структуру «КіноМінска» ўваходзяць 13 кінатэатраў, 12 з іх часова не працуюць з сярэдзіны красавіка. Працу падчас пандэміі не спыняў толькі кінатэатр «Беларусь». Разжавайкін каментуе:

- У «Беларусі» з пяці залаў працавалі тры і толькі на вячэрніх сеансах. Нядаўна адкрылі чацвёртую залу. Патроху расце наведвальнасць. Калі ў красавіку мультыплекс за дзень маглі наведаць 40 - 70 чалавек, то цяпер ужо другі тыдзень мы назіраем, што планка трымаецца на ўзроўні 150.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0