Расія ніколі не ўмешвалася і не плануе ўмешвацца ў электаральны працэс у Беларусі, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў «Інтэрфаксу» практычна адразу ж пасля заявы кіраўніка Беларусі, піша Tut.by.

«Тут можна адказаць адназначна, што Расійская Федэрацыя ніколі не ўмешвалася, не ўмешваецца і не збіраецца ўмешвацца ў чые б там ні было электаральныя працэсы, тым больш якія праходзяць у нашага саюзніка — Беларусі», - сказаў Пяскоў ў чацвер, каментуючы заяву Аляксандра Лукашэнкі аб «лялькаводах».

Нагадаем, 25 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што за яго верагоднымі праціўнікамі на будучых прэзідэнцкіх выбарах стаяць «лялькаводы».

«Яны і з аднаго, і з другога боку. І ў Польшчы жывуць, і з Расіі падкідваюць. Мы пра гэта з прэзідэнтам Пуціным пагаворым у бліжэйшы час пры сустрэчы, але гэтая сітуацыя вельмі складаная. Прымяняюцца самыя сучасныя фальшывыя тэхналогіі, ідзе ўмяшанне з-за мяжы ў нашы выбары, ўнутраныя справы », - сказаў Лукашэнка.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0