flickr.com

flickr.com

Прычына — неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі, піша tio.by

Першапачаткова тураператары планавалі ў гэтым сезоне адправіць першых турыстаў у Чарнагорыю 16 чэрвеня. Затым спадзяваліся, што атрымаецца ажыццявіць старт у Ціват 1 ліпеня. Але палёты ў Чарнагорыю для беларусаў пераносяцца на 10 ліпеня.

Таксама незразумела, ці патрэбныя будуць турыстам папярэдне зробленыя тэсты з адмоўным вынікам на COVID-19, каб трапіць у краіну.

На гэты момант з усіх запланаваных праграм даведкі аб адсутнасці каранавіруса патрабуюцца толькі тым турыстам, якія збіраюцца адправіцца ў Туніс. Ад падарожнікаў, якія адпраўляюцца ў Албанію, Турцыю і Егіпет, такія дакументы не патрабуюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0