president.gov.by
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў часе наведвання прадпрыемства «Белкалій-Мігаа», піша БЕЛТА.
«Мы будзем ісці спакойна па прынцыпе развіцця «Белкалія»: калі бачым, што можна ўкласці капейку і атрымаць дзве, мы будзем укладваць. Будзем ісці ад жыцця.
Я не стану ламаць краіну праз калена, прыватызаваць, нахіляць людзей. Самае цяжкае, калі людзі жывуць у эпоху непатрэбных перамен.
Перамены будуць абавязкова, і яны павінны пачынацца і ісці цывілізавана, пачынаючы ад Канстытуцыі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з калектывам прадпрыемства.
На сустрэчы з працоўным калектывам «Беларуськалія» ён адзначыў, што яму прадставілі некалькі варыянтаў абноўленай Канстытуцыі, аднак змены апынуліся недастаткова рашучымі.
«Канстытуцыя — Асноўны Закон. Мы яе зробім за два гады. Некалькі варыянтаў мне ўжо прапанавана, але яны не падыходзяць. Людзі проста баяцца ўносіць больш рашучыя змены ў Канстытуцыю. Я думаю, нам гэта трэба зрабіць. Яшчэ да прыняцця Канстытуцыі мы наогул шмат зробім у плане перадачы паўнамоцтваў ўніз — да старшыняў райвыканкамаў, губернатара», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
У той жа час ён перакананы, што вяртанне да Канстытуцыі ўзору 1994 году — гэта рух назад.





