Дачка Віктара Бабарыкі Марыя правяла стрым на YouTube.
У стрыме яна падзякавала людзям са штаба, а таксама тым, хто прыглядае за іх домам, пакуль Віктар і Эдуард Бабарыкі знаходзяцца ў СІЗА.
Марыя распавяла і пра тое, як прымалася рашэнне аб вылучэнні Віктара Бабарыкі у прэзідэнты. Гэта адбылося ў канцы 2019 года.
Яна працытавала бацьку, які сказаў: «Маша, я ведаю, што трэба рабіць. І што я скажу ўнукам? Я ведаў і пабаяўся?»
«Мне крыўдна, што нехта можа лічыць сваіх людзей настолькі дурнымі, што яны не могуць аднавіць прычынна-выніковыя сувязі. Не разумею, чаму адвакатам забаронена нешта паведамляць, а ў прэсе ідуць галаслоўныя абвінавачванні, і яны нарастаюць — ад нявыплаты падаткаў да стварэння нейкай злачыннай арганізацыі. Змова свету супраць Беларусі», — выказалася яна пра справу бацькі.





