Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляе, што 26 чэрвеня на 95-м годзе жыцця памёр ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч, які быў найстарэйшым каталіцкім святаром у Беларусі.

Інфармацыя пра пахаванне будзе пададзена пазней.

Юзаф Трубовіч нарадзіўся на Віцебшчыне ў вёсцы Невярышкі 6 студзеня 1926 г.

Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе (Латвія), там жа атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Казіміра Дульбінскага 30 верасня 1956 г. Пасля пасвячэння 20 гадоў нёс служэнне ў Латвіі, а потым прыехаў у Гродна і на працягу 12 гадоў працаваў у францішканскім касцёле.

У 1988—1992 гг. быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе, а ў наступныя сем гадоў — пробашчам катэдральнай парафіі святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне.

З 1999 г. з’яўляўся рэзідэнтам у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0