Рамонтныя работы, што праводзіліся на вадаправодзе №3, маглі стаць прычынай пагаршэння якасці вады ў Мінску. Пра гэта паведаміў сёння журналістам віцэ-мэр сталіцы Аляксандр Дараховіч, перадае БелТА.

«Хутчэй за ўсё, прычына ў вадаправодзе №3, на якім выконваліся рамонтныя работы. Працягласць вадаправода каля 23 км, работы выконваліся на ўчастку працягласцю 100 м. Сёння гэты вадаправод адключаны. Водазабеспячэнне горада адбываецца з вадаправодаў №1 і №2, на якіх ніякія рамонтныя работы не вяліся», — сказаў Аляксандр Дараховіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0