Зыходзячы з вынікаў лабараторных даследаванняў, насельніцтву Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў сталіцы пакуль што не рэкамендуецца выкарыстоўваць ваду з-пад крана для піцця. Пра гэта галоўны дзяржаўны санітарны доктар сталіцы Нэлі Гіндзюк распавяла журналістам.

Па словах Гіндзюк, ёсць асобныя аб'екты, жылыя дамы, арганізацыі, па якіх яшчэ маюцца нестандартныя вынікі па такім паказчыку, як пах. У асобных пробах выяўлена перавышэнне па паказчыку «хлараформ» і перманганатнай акісляльнасці. Маніторынг працягваецца: у рабоце знаходзяцца больш за 100 пробаў, па якіх вынікі будуць вядомыя да раніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0