Аляксандр Лукашэнка 26 чэрвеня падчас рабочай паездкі ў Салігорскі раён пажартаваў пра сітуацыю з вадой, якая здарылася ў сталіцы, паведамляе СТБ.

«Таму што я жартам сказаў: кудысьці я ад'ехаў, дык вы ў Мінску ваду загадзілі, ужо, калі з'язджаю куды-небудзь, запалкі хаваю, каб вы не падпалілі краіну. Таму я сапраўды так асцярожнічаю, калі выязджаю за межы Беларусі.

Там жа здаецца, што, ай-яй-яй, тут нешта здарылася, прыязджаю, здаецца, усё на месцы. Таму шукаем момант для таго, каб паехаць і абмеркаваць там жа і некаторыя пытанні далейшага нашага супрацоўніцтва», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0